
- Гррб! - паўтарыў Вярблюд.
I раптам спiна, якой ён так ганарыўся, пачала ў яго пухнуць, i пухла, i пухла, пакуль у яго не вырас вялiзны цвёрды горб.
- Палюбуйся! - сказаў Джын. - Гэта той самы "Гррб", пра якi ты толькi i гаворыш. Ён вырас у цябе таму, што ты - несумленны гультай. Работа пачалася ад панядзелка, сёння чацвер, а ты да гэтага часу яшчэ не ўзяўся за работу. Але цяпер ты пачнеш працаваць!
- Як жа буду я працаваць, калi ў мяне вялiзны Гррб? - запытаў Вярблюд.
- А гэта табе ў пакаранне! - адказаў Джын. - За тое, што ты прагуляў трое сутак. Але цяпер ты можаш працаваць тры днi без усякай яды, бо ты будзеш есцi свой уласны Гррб. Жыў жа ты тры днi адным толькi "Грбб". Пасля гэтага, я спадзяюся, ты не будзеш казаць, што я пра цябе не клапачуся. А цяпер выбiрайся з Пустынi, iдзi да Каня, Сабакi i Быка i, глядзi, паводзь сябе добра.
I пайшоў Вярблюд са сваiм гарбом да Каня, Сабакi i Быка. I да гэтага часу ён цягае на спiне свой горб (мы не кажам ужо "Грбб", мы кажамi "горб", каб не пакрыўдзiць Вярблюда), i да гэтага часу ён не можа нагнаць трох дзён, якiя ён прагуляў напачатку, калi зямля была новая, i да гэтага часу не можа навучыцца, як трэба сябе паводзiць.
Горб
Вярблюджы,
Непрыгожы дужа,
Бачыў я ў звярынцы не раз.
Ды горб,
Сама брыдкi,
Расце ўвачавiдкi,
Расце ў мяне i ў вас.
Ва ўсiх,
Хто ў працы марудны,
Нямыты, нячэсаны, брудны,
Узвысiцца
Горб,
Нябачны горб,
Страшэннаю чорнай грудай.
Мы спiм да паўдня
I ў свята i ў буднi,
Прачнёмся - i свет нам нямiлы,
Мы мяўкаем, брэшам,
Ўставаць не жадаем,
Злуемся на губку i мыла.
Скажыце, куды
Уцячы ад бяды,
Дзе ўтоiце горб свой жахлiвы,
Нябачаны
Горб,
Агiднейшы
Горб,
Калматае, чорнае дзiва!
Махнiце рукой, Забудзьце спакой:
